Слушать радио на новой странице

Каляндар памятных дат і падзей «Старонкі гісторыі Мазыршчыны» на 2018 год

Сектар краязнаўства аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна склаў каляндар памятных дат і падзей «Старонкі гісторыі Мазыршчыны» на 2018 год.

Студзень

15 студзеня80 гадоў з часу ўтварэння (1938) Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры. 8.01.1954 г. скасавана, тэрыторыя далучана да Гомельскай вобласці.

Агульныя даты

790 гадоў з часу бітвы (1228) у ваколіцах Мазыра дружын літоўцаў і мазыран з татара-манголамі. Захоп і знішчэнне горада.

605 гадоў з часу, калі (1413) Мазыр з ваколіцамі ўвайшлі ў склад Мазырскага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.

430 гадоў назад (1588) быў прыняты 3-і статут ВКЛ, які юрыдычна запрыгоніў беларускіх сялян.

370 гадоў з часу заснавання (1648) у Мазыры Бернардзінскага манастыра, цяпер гэта Міхайлаўскі сабор.

370 гадоў з часу, калі пачалася (1648) нацыянальна-вызваленчая вайна ўкраінскага і беларускага народа супраць польскіх феадалаў. Удзел жыхароў Мазыршчыны.

225 гадоў з часу, калі адбыўся (1793) другі падзел Рэчы Паспалітай. Тэрыторыя Мазырскага павета перайшла ў склад Расійскай імперыі.

190 гадоў з часу, калі праязджаў (1828) праз Мазыр імператар Расіі Мікалай I з сям’ёй.

180 гадоў з дня нараджэння Радзевіча Міхаіла Васільевіча (1838, г. Мазыр – пасля 1917) беларускага і рускага публіцыста, крытыка, педагога, этнографа. У канцы 19 – пачатку 20 ст. жыў у маёнтку Міцькі на Мазыршчыне.

165 гадоў з часу, калі адбылося (1853) падарожжа па Шпілеўскага Паўла Міхайлавіча, беларускага этнографа, пісьменніка, публіцыста, апісанае ў некалькіх кнігах, у т.л. і «Мазыршчына».

165 гадоў з дня нараджэння (1853 – сакавік 1927) вучонага-археолага, даследчыка Мазыршчыны Завітневіча Уладзіміра Зянонавіча.

155 гадоў з часу, калі адбыліся (1863) хваляванні сярод шляхты і каталіцкай часткі жыхароў Мазыршчыны ў падтрымку паўстання ў Польшчы і Беларусі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

155 гадоў з часу, калі (1863) у мястэчку Скрыгалаў, вёсках Мялешкавічы, Барбароў, Сядзельнікі, Міхалкі былі адкрыты народныя вучылішчы для дзяцей сялян.

145 гадоў з часу, калі ў в. Слабада (1873) адкрыта народнае вучылішча для дзяцей сялян.

115 гадоў з часу адкрыцця (1903) Бібікаўскай сельскай бібліятэкі-клуба. Закрыта 31.11.2015г.

110 гадоў з дня нараджэння Вяргуна Фёдара Іосіфавіча (1908, в. Скрыгалаў Мазырскага раёна – 1982), народнага казачніка, лекара. У яго рэпертуары былі чарадзейныя і навелістычныя казкі. Ведаў абрадавыя і пазаабрадавыя песні і замовы.

100 гадоў з часу стварэння (1918) народнай міліцыі.

90 гадоў з часу стварэння (1928) Мазырскай мэблявай фабрыкі. Заснавана на базе запалкавай фабрыкі «Маланка» у г. Мазыры як мэблевая фабрыка «Прафінтэрн». З 1971 – у складзе «Мазырдрэў», з 1992 – арэнднае ВА «Мазырдрэў», з 1997 – ААТ «Мазырдрэў». У 2012 годзе прадпрыемства ліквідавана.

90 гадоў з часу заснавання (1928) Мазырскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання «Мазырсельмаш». Створаны як арцель «Молат», у 1956 перайменаваны ў ліцейна-механічны завод. Цяпер – ААТ «Мазырскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Мазырсельмаш».

70 гадоў з часу адкрыцця (1948) гарадской бібліятэкі-філіяла імя Веры Харужай. 55 гадоў з часу заснавання (1963) Мазырскага тэхнікума.

50 гадоў з часу адкрыцця (1968) Козенскай сельскай бібліятэкі.

45 гадоў з часу стварэння (1973) Мазырскай птушкафабрыкі.

45 гадоў з часу заснавання (1973) у вёсцы Раманаўка музея партызанскай славы.

25 гадоў з часу адкрыцця (1993) Лучажэвіцкай сельскай бібліятэкі-клуба.

20 гадоў з часу заснавання (1998) Міжнароднага фестывалю юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі». Праводзіўся ў Мазыры адзін раз на два гады. Асноўныя мэты – падтрымка маладых таленавітых дзяцей, прапаганда беларускай нацыянальнай культуры, пашырэнне міжнародных сувязей.